ЕВАНГЕЛЬСКАЯ ЦАРКВА БЕЛАРУСІ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

Дата: 29-05-2015 08:52  
МІНСКАЯ БАГАСЛОЎСКАЯ СЕМІНАРЫЯ САЮЗА ЕВАНГЕЛЬСКІХ ХРЫСЦІЯН БАПТЫСТАЎ У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
праводзіць Другую міжнародную навукова-практычную канферэнцыю

ЕВАНГЕЛЬСКАЯ ЦАРКВА БЕЛАРУСІ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ. (ДА 500-ГОДДЗЯ З ЧАСУ НАРАДЖЭННЯ МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА ЧОРНАГА)

Час правядзення: 5 снежня 2015 г.
Месца правядзення: Мінская багаслоўская семінарыя Саюза ЕХБ у РБ. Мінск, вул. Я. Райніса, 6.
Праблемнае поле канферэнцыі:
1. Гісторыя Евангельскай Царквы ў Беларусі.
2. Мікалай Радзівіл Чорны (1515 1565) і Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім.
3. Знакамітыя постаці Рэфармацыі ў Беларусі.
4. Беларускія пераклады Бібліі і біблеістыка ў Беларусі.
5. Сучасны евангельскі рух у Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы.


Заяўкі і тэксты дакладаў на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 лістапада 2015 г. па адрасе аргкамітэту: Мінск, вул. Я. Райніса, 6. Кант. тэл.: (+375 17) 285-47-40. Павел Асененка, е-mail: .

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Мова публікацыі матэрыялаў канферэнцыі: беларуская.
Патрабаванні да афармлення: артыкул аб’ёмам да 40 тысяч знакаў павінен быць уважліва адрэдагаваны. Інтэрвал – адзінарны. Палі: – 25 мм. Шрыфт: Times New Roman; памер 14 пт. ПАЗНАЧАЮЦЦА: 1) Прозвішча і ініцыялы аўтара; 2) Назва даклада; 3) Спасылкі афармляюцца пастаронкава ў адпаведнасці з прынятым у Беларусі стандартам навуковых публікацыяў (Напрыклад: аўтар, назва працы, месца выдання, год выдання, нумар старонкі і г.д.).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.

Выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі, бярэ на сябе камандзіруючы бок.

ЗАЯЎКА на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе праз e-mail, і павінна змяшчаць наступныя пункты:
1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
2. Месца працы, пасада.
3. Навуковая ступень і навуковае званне.
4. Назва даклада (і абсталяванне, неабходнае для выступлення).
5. Працоўны або хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.