Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі - 2013
Дата: 05-11-2014 12:45
Прэзентацыя кнігі па гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі
30 кастрычніка 2014 г. у сценах Мінскай багаслоўскай семінарыі адбылася прэзентацыя зборніка матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць” (да 600-годдзя Евангельскай Царквы ў Беларусі), якая адбылася 7 снежня 2013 г. Зборнік выйшаў з друку ў канцы кастрычніка 2014 г. у выдавецтве “Пазітыў-цэнтр”. Кніга складаецца з 24 артыкулаў беларускіх і замежных аўтараў, у якіх ахоплена ў той ці іншай ступені практычна ўся 600-гадовая гісторыя Евангельскай Царквы ў Беларусі.
Прэзентацыя зборніка была прымеркавана да Дня Рэфармацыі, які адзначаецца 31 кастрычніка. Адкрыў імпрэзу малітвай і прывітаннем епіскап Саюза ЕХБ Аляксандр Фірысюк. У прывітальным слове епіскап падзяліўся думкай, што вельмі важна мець гісторыю Евангельскай Царквы Беларусі напісаную па-беларуску.
Пасля прывітання епіскапа А. Фірысюка ўдзельнікі прэзентацыі маглі пабачыць невялікую тэатральную пастанову, героі якой Ян Глябовіч, Крыштап Радзівіл і Андрэй Волан творча расказалі прысутным у чым заключаецца сэнс і сутнасць Рэфармацыі.
Затым слова меў доктар гістарычных навук, прафесар Уладзімір Навіцкі, які выказаў думку, што выхад гэтага зборніка будзе спрыяць павелічэнню цікавасці беларускіх навукоўцаў да беларускага пратэстантызму. І што разам з узрастаннем цікавасці будзе павялічвацца колькасць дысертацыйных і іншых даследаванняў па гэтай тэме.
Галоўны рэдактар зборніка Антоній Бокун адзначыў, што нягледзячы на паспяховае выданне зборніка, беларускім навукоўцам ёсць яшчэ вельмі шмат працы ў справе даследавання гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі. Важным жа з’яўляецца тое, што справа рухаецца і пашыраецца, пацверджаннем чаму з’яўляецца шырокі ўдзел беларускіх навукоўцаў у мінулагодняй канферэнцыі і ў выданні гэтага зборніка.
Пасля яскравага выступлення групы “Віфліем”, якая праспявала некалькіх беларускіх хрысціянскіх спеваў, слова было перададзена рэктару Мінскай багаслоўскай семінарыі і генеральнаму сакратару Саюза ЕХБ Леаніду Міховічу. У сваім выступе ён запрасіў прысутных на наступную канферэнцыю, прысвечаную 500-годдзю Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэтая канферэнцыя пройдзе ў Мінскай багаслоўскай семінарыі 5 снежня 2015 г.
Завяршылася прэзентацыі кнігі “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць” супольнай малітвай за беларускі народ.

Размер файла: 237Кб, скачан 11 раз